У Міжнародны дзень дзяцей хворых ракам, 15 лютага, прайшоў першы ў Беларусі прабег ракавых і здаровых клетак. Арганізатары — Цэнтр ПОРА і фітнес-цэнтр «Адрэналін» — такім чынам падтрымліваюць 13-гадовага Яраслава Пазняка, які сутыкнуўся з анкалогіяй.
Удзельнікі прабегу былі загрыміраваныя пад здаровыя і ракавыя клеткі арганізма. Акрамя гэтага, на шляху ў ракавых клетак стаялі спецыяльныя перашкоды — сімвалы таго, што перамагае анкалогію і дапамагае чалавеку справіцца з захворваннем.
«Гэты прабег — метафара таго, што адбываецца ў арганізме хворага дзіцяці, клеткі якога вядуць барацьбу за выжыванне. Такім прабегам мы вырашылі прыцягнуць увагу грамадскасці да гісторыі хваробы гродзенца Яраслава Пазняка. Хлопчыку патрабуецца сур’ёзная аперацыя ў Італіі. Пакуль ёсць час, нам важна сабраць неабходную суму», — распавяла дырэктар цэнтра ПОРА Ганна Ждановіч.
Больш падрабязна пра гісторыю хваробы Яраслава Пазняка можна даведацца ў афіцыйнай групе цэнтра ПОРА.
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…