Мітынг-рэквіем прысвечаны 28-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана прайшоў у Гродне ў сераду 15 лютага. На памятнае мерапрыемства, якое традыцыйна праходзіць на вуліцы Курчатава каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам, сабралася некалькі соцень чалавек: ветараны, адміністрацыя горада, школьнікі, прадстаўнікі сілавых структур і іншыя.
На мітынгу перад прысутнымі выступіў старшыня гродзенскага савета дэпутатаў Барыс Фёдараў.
«28 гадоў таму апошняя калона савецкіх войск пакінула тэрыторыю Афганістана. Сёння мы шануем памяць усіх удзельнікаў тых узброеных канфліктаў за межамі нашай краіны. Гісторыя сведчыць пра тое, што савецкія і беларускія ваяры прымалі ўдзел у 30 лакальных бітвах — афіцыйна пра шматлікія доўгі час не казалі. Любая вайна, незалежна ад яе маштабаў і мэтаў, пакідае глыбокі след у сэрцах і душах людзей. Мы дзякуем усім тым, хто вернуўся, дзякуем за мужнасць і стойкасць, актыўную грамадзянскую і адказную пазіцыю».
Некаторыя з гродзенскіх воінаў-інтэранцыяналістаў неаднаразова былі ў складзе саветаў дэпутатаў, працуюць у органах выканаўчай улады, у сферы адукацыі, навуцы, прадпрымальніцтве, а таксама на прадпрыемствах горада.
У Афганістане ваявалі каля 3,5 тысячы жыхароў Гродзенскай вобласці. Не вярнуўся з вайны 71 чалавек. Па дадзеных 2017 года ў Гродна жыве 1200 чалавек, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у Афганістане.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…