У заключным туры гродзенскія дзяўчаты атрымалі перамогу ў сямі матчах, у тым ліку і над галоўнымі канкурэнткамі. Перамога ў чэмпіянаце дала «Рытму» пуцёўку на ўдзел у Кубку Еўрапейскіх Чэмпіёнаў у наступным годзе.
Перад трэцім турам розніца паміж гродзенскім клубам і смалявіцкай «Вікторыяй» складала 2 ачкi. Але ў апошніх матчах «Рытму» не было роўных — ва ўсіх гульнях гродзенскім дзяўчатам удалося атрымаць перамогу. «Вікторыя» жа ў гэтым туры згуляла 2 гульні ўнічыю, дзе і страціла важныя ачкi. Сталічная ж каманда змагла скараціць адставанне — матч з «Вікторыяй» завяршыўся з лікам 4:4.
У выніку чэмпіёнскі тытул дастаўся «Рытму», «Вікторыя» з срэбрам, а бронзавыя ўзнагароды ў ХК «Мінск».
«Усяго ў чэмпіянаце было тры туры, у кожным з іх гулялі па некалькі матчаў. Трэці тур быў самы важны і адказны, бо прынцыповыя супернікі „Мінск“ і „Вікторыя“ ішлі побач. Нам любой цаной патрэбныя былі толькі перамогі ва ўсіх гульнях, каб стаць чэмпіёнамі. Дзякуючы нашым намаганням мы гэтага дамагліся і ў наступным годзе забяспечылі сабе ўдзел у Кубку Еўрапейскіх Чэмпіёнаў», — распавяла капітан «Рытма» Вольга Шынтар.
Зараз у планах у гродзенскай каманды рыхтавацца да летняга чэмпіянату Беларусі, які пачнецца ў красавіку.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…