«Гроднагандальмаш» трапіў у спіс 19 прадпрыемстваў, акцыі якіх выстаўлены ў 2017 годзе на продаж. Пры гэтым гродзенскі завод прапануецца прыватызаваць, набыўшы цалкам увесь пакет акцый, што належаць дзяржаве. Абвестка з’явілася на сайце Міністэрства прамысловасці.
Гродзенскі завод гандлёвага машынабудавання існуе ад 1960 года і спецыялізуецца на выпуску тэхналагічнага абсталявання і запасных частак да яго для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.
Сярод найбольш пазнавальных тавараў яго вытворчасці - прамысловыя посудамыечныя машыны, электрычныя воданагравальнікі, электранасосы ды іншае.
За савецкім часам завод быў часткай Маскоўскага навукова-даследчага інстытута гандлёвага машынабудавання (ВНИИ Торгмаш), пасля распаду Саюза перададзены ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь і ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства. Сайт прадпрыемста піша пра наяўнасць сучаснага абсталявання і вялікага досведу ў тэхналогіях металаапрацоўкі.
Таксама ва ўласнасці завода ёсць сталовая на 150 месцаў і інтэрнат на 380 койка-месцаў для супрацоўнікаў. Зараз тут працуе працуюць каля 300 чалавек.
Меркаваным пакупнікам акцый завода варта ўзяць пад увагу, што летась «Гродзенская праўда» паведамляла аб тым, што згодна з планам рэгенерацыйнай застройкай гістарычнага цэнтра Гродна і падаўжэннем вуліцы Астроўскага да вуліцы Будзёнага прадугледжваецца максімальна скарыстаць азначаную тэрыторыю для жылой забудовы.
Архітэктары тлумачылі, што размешчаныя тут прамысловыя прадпрыемствы, у пералік каторых патрапіў і «Гродноторгмаш», плануецца ўбраць, а будынкі перапрафіляваць пад грамадскае прызначэнне. Частку карпусоў завода збіраюцца знесці, на месцы іншых зрабіць шматузроўневы паркінг.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…