Горад

Гродзенец у прамым эфіры на Савецкай плошчы пры сотнях гараджан зрабіў прапанову каханай

Такім спосабам Дзмітрый вырашыў зрабіць падарунак у Дзень закаханых сваёй дзяўчыне Марыне, з якой сустракаецца ўжо 10 гадоў. Яна не чакала такога падарунку, ледзь не расплакалася ды сказалу хлопцу «Так».

«Я чакала прапановы, але не думала, што яна адбудзецца менавіта ў гэтым месцы і пры такой колькасці чалавек. Я ў шоку, але вельмі шчаслівая. І вельмі ўдзячная арганізатарам за такое мерапрыемства», — сказала Марына.

Прызнанне гродзенца адбылося падчас флэшмобу, у той момант, калі з плошчы вялася прамая трансляцыя. Атрымалася, што Дзмітрый прапаноўваў руку і сэрца каханай на вачах у тысяч.

«Калі па-сапраўднаму кахаеш чалавека, то забываеш, дзе ты і як ты. А ў нашым выпадку было вельмi шмат людзей, але ў мяне ўсё атрымалася. З вядучымі я дамовіўся загадзя», — cказаў хлопец.

Арганізатары флэшмобу — тэлеканал «Гродна плюс» і іншыя спонсары — падарылі пары пуцёўку на адпачынак. Куды — закаханыя ўжо выберуць самі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025