Людзі і справы

Віталь Гуркоў: «Я ўпэўнены, што магу быць прыкладам для моладзі»

Саліст гурта Brutto Віталь Гуркоў перад выступам у Гродне пагутарыў з журналістамі і распавёў пра тое, як яму ўдаецца сумяшчаць спорт і музыку, а таксама чаму для многіх ён — добры прыклад для пераймання.

Перад канцэртам Віталь па Гродне пагуляць не паспеў, але затое ў Лядовым ён сустрэў сваіх сяброў, якія падарылі яму кепку. У ёй Гуркоў потым выступаў.

[irp posts="11 606″ name=" Мы вярнуліся надоўга". Brutto выступіў у гродзенскім Лядовым"]

— Адразу з Брэста прыехалі на пляцоўку ў Гродна і пагуляць па горадзе не атрымалася. А так у Гродне я часта бываю, у параўнанні з іншымі абласнымі цэнтрамі. Тут у мяне шмат сяброў, сярод іх — баец Дзіма Варац. Перад канцэртам з ім таксама сустрэўся. Раней у Гродне я ведаў больш добрых байцоў, але цяпер я пакуль не магу назваць акрамя Дзімы каго-небудзь яшчэ, я прапусціў спартыўнае жыццё горада за апошнія два гады.

А вы самі з пачаткам тура паспяваеце трэніравацца?

— Я не сканчаў нават. І я не бачу праблем у сумяшчэнні спорту і выступаў у гурце. Мне гэта выдатна дапамагае. Мы і з хлопцамі трэніруемся. Напрыклад, наш Пеця за той час як мы ў Brutto стаў качком. У Гродне я не займаўся, бо канцэрт выпаў на нядзелю, а гэта афіцыйны адпачынак у спартсменаў.

Якія ў вас планы на будучыню?

— У бліжэйшых планах рыхтавацца да канцэртаў тура, а таксама да будучага чэмпіянату свету па тайскім боксе.

Вы вярнуліся, якую місію ці заданне вы бачыце ў гэтым вяртанні? Што вы павінны цяпер зрабіць для Беларусі?

— Я ўпэўнены, што нашы выступы ў Беларусі адбываюцца не выпадкова і калі так яно здарылася, значыць для чагосьцi гэта вышэйшым сілам было патрэбна. Значыць, я яшчэ не ўсё зрабіў. А так мы патрыятычна настроены.

Ці гатовыя вы стаць героямі, якія аб’яднаюць беларусаў, накшталт таго, як гэта зрабілі «Акіян Эльзы» ва Украіне?

— Лідарамі мы даўно былі, але не героямі. Героі паміраюць, а мы яшчэ жыць хочам. І я не хачу каб мой партрэт ператварыўся ў графіці на сцяне. Я ўпэўнены, што магу быць прыкладам для моладзі. Я добры хлопец — не п’ю і не палю, патрыятычна настроены.

Вы камунікуеце на рускай мове, але пазіцыянуеце сябе беларускамоўным хлопцам, чаму?

— Я сябе не пазіцыяную як беларускамоўнага — гэта вы мяне так пазіцыянуеце. Я магу на любой мове размаўляць і не замарочваюся наконт гэтага. Сям’я ў мяне рускамоўная, але дзякуючы вялікаму асяродку беларускамоўных сяброў, так і прышчапілася ў мяне беларуская мова.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024