Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзенні масавага мерапрыемства 19 лютага 2017 года ў выглядзе дэманстрацыі «Марш недармаедаў», паведамляе «Гарадзенская вясна».
У афіцыйным адказе за подпісам намесніка старшыні Зоі Кулешы гаворыцца:
«у адпаведнасці з артыкулам 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года № 114−3 „Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь“ пунктам 2 рашэння Гродзенскага выканаўчага камітэта
Каментуючы гэтае рашэнне гарвыканкама, старшыня Гродзенскай арганізацыі партыі АГП Андрэй Ярмоленка сказаў:
«Ужо больш 15 гадоў гродзенскія ўлады адмаўляюць нашым гараджанам у праве на мірны пратэст, хоць права на правядзенне мітынгаў, шэсцяў і пікетаў гарантавана Канстытуцыяй. На сённяшні дзень нашы актывісты сабралі больш за тры тысячы подпісаў супраць прэзідэнцкага дэкрэта № 3. Людзі абураны дзеяннямі ўлады і выступаюць за адмену гэтага антыканстытуцыйнага дакумента, а ўлада ў сваю чаргу робіць выгляд, што ўсё добра і прыкрываецца шматлікім адміністрацыйным рэсурсам і рознымі дакументамі, якія сама для сябе напісала.
Назіраецца цікавая рэч: улада ў цэнтры горада праводзіць масавыя мерапрыемствы якія пажадае і калі пажадае. На іх закон аб масавых мерапрыемствах не дзейнічае. Ім можна, нам нельга".
Нагадаем, 24 студзеня прадстаўнікі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі і незалежнага прафсаюза Радыё Электроннай Прамысловасці падалі заяўку на правядзенне 19 лютага 2017 масавага мерапрыемства ў выглядзе дэманстрацыі - «МАРШ НЕДАРМАЕДАЎ», скіраванай супраць прэзідэнцкага дэкрэта № 3 пра так званых дармаедаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…