«Фірму ABC» аштрафавалі за нядобрасумленную канкурэнцыю на 9200 рублёў

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці прыцягнуў ТДА «Фірма АВС» да адміністрацыйнай адказнасці за нядобрасумленную канкурэнцыю, паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Гродзенская фірма ўвяла на рынак маянэз «Провансаль Тот самый вкус!», упакоўка якога надта нагадвае ўпакоўку «КАМАКО Провансаль Столичный». Судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда палічыла гэта актам нядобрасумленнай канкурэнцыі.

Галоўнае упраўленне Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па Гродзенскай вобласці накіравала ў Эканамічны суд Гродзенскай вобласці пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Пастановай Эканамічнага суда Гродзенскай вобласці ад 5 студзеня 2017 года «Фірма ABC» прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці на суму ў памеры 400 базавых велічынь (9 200 рублёў).

Пастанова суда выканана.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024