Вырашальны матч за другое месца на турніры «Белазавец-2017» скончыўся нічыёй «Нёмана» з камандай «Смалявічы-CТI». Але толькі за кошт лепшай статыстыкі гродзенцы здолелі скончыць турнір вышэй за iх апошняга суперніка.
Чатыры дні на штучным полі жодзінскага стадыёна «Тарпеда» гродзенцы прымалі ўдзел у турніры, які другі год запар арганізуе «Тарпеда-БелАЗ» у мэтах перадсезоннай падрыхтоўкі і наладжвання сяброўскіх сувязяў паміж камандамі. Дружына Ігара Кавалевіча на турніры правяла тры гульні.
«Тарпеда-БелАЗ» — «Нёман» — 1:0
«Нёман» — «Іслач» — 3:0
Свой апошні матч супраць «Смалявічы-CТI» гродзенцы праводзілі наступным складам: Жураў (Шышлоў, 46), Яблонскі, Хвалько, Горбач (Бомбель, 60), Анюкевіч, Савасцьянаў (Яроцкі, 46), Зубкоў (Забелін, 85), Савіцкі (Журневіч, 60), Жукоўскі (Сянкевіч, 46), Канавалаў (Цэслюкевіч, 46), Лакціёнаў (Кавалёнак, 60).
Запасныя: Курганскі, Квенцар, Дземідовіч.
Абыграць каманду з Першай лігі «Нёману» не ўдалося. Адзіны мяч у вароты суперніка забіў Лакціёнаў на 43-й хвiлiне.
Пераможцам турніру «Белазавец-2017» з 9 ачкамі стала каманда «Тарпеда-БелАЗ». За кошт лепшай статыстыкі на другім месцы — «Нёман», які набраў 3 ачка, на трэцім — «Смалявічы-СТI» таксама з 3 ачкамі. А чацвёртае месца заняла «Іслач», ачкоў гэтая каманда не набрала.
Лепшымі гульцом у складзе «Нёмана» на турніры стаў Яўген Савасцьянаў.
Па выніках турніра ў Жодзіне ў камандзе не застануцца Уладзіслаў Сотнік і Аляксандр Новік. Украінцы Руслан Зубкоў, Раман Лакціёнаў і Мікіта Канавалаў, а таксама камерунец Жан-Патрык Абуна зрабілі нядрэннае ўражанне і застануцца пакуль у стане каманды.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…