Вырашальны матч за другое месца на турніры “Белазавец-2017” скончыўся нічыёй “Нёмана” з камандай “Смалявічы-CТI”. Але толькі за кошт лепшай статыстыкі гродзенцы здолелі скончыць турнір вышэй за iх апошняга суперніка.
Чатыры дні на штучным полі жодзінскага стадыёна «Тарпеда» гродзенцы прымалі ўдзел у турніры, які другі год запар арганізуе “Тарпеда-БелАЗ” у мэтах перадсезоннай падрыхтоўкі і наладжвання сяброўскіх сувязяў паміж камандамі. Дружына Ігара Кавалевіча на турніры правяла тры гульні.
“Тарпеда-БелАЗ” – “Нёман” – 1:0
“Нёман” – “Іслач” – 3:0
Свой апошні матч супраць “Смалявічы-CТI” гродзенцы праводзілі наступным складам: Жураў (Шышлоў, 46), Яблонскі, Хвалько, Горбач (Бомбель, 60), Анюкевіч, Савасцьянаў (Яроцкі, 46), Зубкоў (Забелін, 85), Савіцкі (Журневіч, 60), Жукоўскі (Сянкевіч, 46), Канавалаў (Цэслюкевіч, 46), Лакціёнаў (Кавалёнак, 60).
Запасныя: Курганскі, Квенцар, Дземідовіч.
Абыграць каманду з Першай лігі “Нёману” не ўдалося. Адзіны мяч у вароты суперніка забіў Лакціёнаў на 43-й хвiлiне.
“Нёман” – “Смалявічы-СТІ” – 1:1
Пераможцам турніру «Белазавец-2017» з 9 ачкамі стала каманда «Тарпеда-БелАЗ». За кошт лепшай статыстыкі на другім месцы – «Нёман», які набраў 3 ачка, на трэцім – «Смалявічы-СТI» таксама з 3 ачкамі. А чацвёртае месца заняла “Іслач”, ачкоў гэтая каманда не набрала.
Лепшымі гульцом у складзе “Нёмана” на турніры стаў Яўген Савасцьянаў.
Па выніках турніра ў Жодзіне ў камандзе не застануцца Уладзіслаў Сотнік і Аляксандр Новік. Украінцы Руслан Зубкоў, Раман Лакціёнаў і Мікіта Канавалаў, а таксама камерунец Жан-Патрык Абуна зрабілі нядрэннае ўражанне і застануцца пакуль у стане каманды.


