Мерапрыемства разлічана на школьнікаў 5−11 класаў, якія цікавяцца фізікай, інфарматыкай, астраноміяй, электронікай і робататэхнікі. У праграме мерапрыемства прадугледжаны займальныя выступы і майстар-класы вядомых навукоўцаў, дэманстрацыя займальных эксперыментаў, заняткі па робататэхніцы, а таксама прафарыентацыйныя кансультацыі спецыялістаў. Удзельнікам будзе прадстаўлена ўнікальная магчымасць жывых зносін з вядучымі прадстаўнікамі свету навукі і IT-кампаній, а таксама студэнтамі і аспірантамі, што выбралі фізіку і інфарматыку ў якасці свайго жыццёвага шляху.
Адначасова з Фестывалем пройдзе 5-ая навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў «Фізіка вакол нас» і абласны конкурс навукова-тэхнічнай творчасці моладзі «ТэхнаІнтэлект».
Прыняць удзел у мерапрыемствах Фестывалю можна бясплатна — неабходна толькі прайсці электронную рэгістрацыю і запоўніць форму ўдзельніка. Рэгістрацыя адкрываецца 27 студзеня 2017 года. Мерапрыемства адбудзецца ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы па адрасе г. Гродна, вул. Ажэшка, 22. Рэгістрацыя ўдзельнікаў — аўд. 218, пачатак рэгістрацыі: 10:00.
Арганізатары мерапрыемства: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, РУП «Вучэбна-навукова-вытворчы цэнтр «Технолаб», Адукацыйны цэнтр «Стемлаб».
Удзельнікі: Гродзенскі філіял Парку высокіх тэхналогій, Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Абласны цэнтр тэхнічнай творчасці г. Гродна, Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства, Школа робататэхнікі.
Сачыць за падзеямі фестываля можна ў суполках сацсетах Facebook і ВКонтакте
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…