Сёлета фестываль моды Grodno Fashion Show упершыню пройдзе вясной — 11 сакавіка. Касцінг мадэляў для паказу конкурсных прац дызайнераў пройдзе ў Гродне 18 лютага, ў канцэртнай зале каледжа мастацтваў (БЛК-23).
Узяць удзел у конкурсе могуць дзеці, старэйшыя за тры гады, падлеткі, дзяўчаты (ад 1.68 м) і хлопцы (ад 1.75 м) мадэльнай знешнасці. На адборачны кастынг трэба прыходзіць у вопратцы, якая шчыльна аблягае і падкрэслівае фігуру.
Рэгістрацыя жадаючых пачнецца з 13:30, пачатак кастынга — у 14.00. Тыя, хто пройдзе адбор, атрымаюць магчымасць прайсці падрыхтоўку да шоў і выйсці на прафесійны подыум у якасці мадэлі, прадстаўляючы калекцыі беларускіх і замежных дызайнераў.