«Белтэлекам» пашырае ў Гродне GPON: аптвалакно прыйдзе і ў прыватны сектар

У 2017 годзе Гродзенскі філіял РУП «Белтэлекам» плануе правесці валаконна-аптычны кабель у мікрараёны Ласосна, Лапенкі і мікрараён індывідуальнай забудовы Паўднёвы, паведамілі ў прэс-службе кампаніі. Таксама хуткасны інтэрнэт пашырыцца і на шэраг шматкватэрных дамоў.

Замену меднага кабеля будуць праводзіць у Гродне па наступных адрасах:

— Урублеўскага 56, 58, 60, 62, 64, 66, 68, 70, 72, 74, 76, 76а, 78, 78/1, 82, 84, 86, 86/1, 88, 90, 94;

— Я.Купалы 18, 48, 52, 54, 64, 72А, 72Б, 72/3, 72/4, 74, 76, 86;

— Гая 2а, 13;

— Фамічова 4, 4а, 8, 10, 12, 14, 17, 18, 18а;

— Томіна 18, 18а;

— Славінскага 15;

— Кляцкова 100.

У 2016 года колькасць абанентаў тэхналогіі GPON у Гродзенскай вобласці дасягнула 130 тысяч. Завяршыць пракладку аптавалакна да ўсіх шматпавярховых дамоў горада спецыялісты плануюць у 2018 годзе.

Пачаткова ў прыярытэце будаўніцтва GPON былі шматпавярховыя забудовы. Упор рабіўся на ўкараненне тэхналогіі ў новабудоўлях, далей праводзілася пракладка валаконна-аптычных ліній у існуючыя шматкватэрныя дамы.

У 2016 годзе перавагі тэхналогіі GPON ацанілі і жыхары прыватнага сектара, прысядзібных забудоў Гродзенскага раёна: Пагараны-Кашэўнікі, Каробчыцы, Тарусічі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025