У Гродне 8 лютага прэс-канферэнцыю для рэгіянальных СМІ правёў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі. Ён распавёў пра крымінагенную абстаноўку ў рэгіёне, а таксама адказаў на пытанні журналістаў.
Вадзім Сіняўскі пачаў сустрэчу з прэзентацыі статыстыкі рэгіёна за 2016 год.
«Усё складвалася штатна, не было праблем у забеспячэнні грамадскага парадку. Лічу, што мы паспяхова выканалі пастаўленыя задачы. Нам удалося скараціць агульную колькасць злачыннасці ў рэгіёне: на 421 злачынства менш, чым у 2015-м. У грамадскіх месцах колькасць злачынстваў знізілася на 2,7% у параўнанні з папярэднім годам».
Усе забойствы, што здарыліся ў 2016 годзе, былі раскрытыя.
У 2016 годзе ў рэгіёне было зарэгістравана менш чым у мінулыя гады злачынстваў, учыненых асобамі ў стане алкагольнага ап’янення. Але яны ўсё роўна складаюць большую частку злачынстваў.
Таму міліцыя Гродзеншчыны працягвае трымацца сваёй пазіцыі ў дачыненні да продажу алкаголю.
«Мы нарошчваем нашу ініцыятыву з урэгуляваннем продажу алкаголю. У некаторых выпадках мы просім абмежаваць продаж на масавых і спартыўных мерапрыемствах. Устаноўлена, што больш за 70% цяжкіх злачынстваў у рэгiёне ўчынены асобамі, якія былі ў стане алкагольнага ап’янення».
Начальнік УУС на прэс-канферэнцыі адзначыў, што важкі ўклад у пошук злачынцаў аказваюць СМІ, якія дапамагаюць у распаўсюдзе інфармацыі аб злачынствах. Дзякуючы працы з журналістамі было раскрыта ў 2016 годзе 16 злачынстваў.
На прэс-канферэнцыі было адзначана, што Гродзенская вобласць з’яўляецца самай аўтамабілізаванай ў Беларусі. У рэгіёне зарэгістравана 537 605 аўтамабіляў.
«Нядрэнна складваецца дарожная абстаноўка, ідзе зніжэнне як агульнай аварыйнасці, так і пацярпелых і загінулых на дарогах. Напрыклад, за студзень 2017 года у Гродзенскай вобласці загінула на дарогах 2 чалавекі».
Апошнім часам у Гродне пачасціліся выпадкі распаўсюджвання парнаграфіі ў сацыяльных сетках. За 2016 год было заведзена 130 крымінальных спраў.
«Тэма вельмі сур’ёзная, мы яе абмяркоўваем на высокім узроўні. Калі людзі размяшчаюць нешта ў інтэрнэце, то яны павінны думаць аб адказнасці. І трэба да ўсяго гэтага ставіцца вельмі акуратна. Я хачу запэўніць, што проста за лайкі і за прагляды, ніякіх спраў ніхто заводзіць не будзе. Ёсць канкрэтныя рэчы, за якiя мы і бярэмся. У гродзенскім рэгіёне кантролем аб распаўсюдзе парнаграфіі займаецца служба ўпраўлення наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі. Ужо адрозненнем парнаграфіі ад эротыкі займаецца спецыяльная камісія, якая робіць заключэнне».
Нагадаем, у канцы лета 2016 года ў будынку ўпраўлення ДАІ Гродзенскай вобласці афіцэр здзейсніў суіцыд.
«Праверка па факце самагубства была скончана i было вырашана аб адмове крымінальнай справы. Прычыны па якіх афіцэр здзейсніў самагубства агучваць не хацелася б, бо сітуацыя вельмі цяжкая для яго сям'і і калег. Але хачу сказаць, што нічога не прадвяшчала бяды».
У студзені ў Гродне па падазрэнні ў атрыманні хабару затрымалі 24-гадовага былога міліцыянта — оперупаўнаважанага аддзялення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі АУС Ленінскага раёна горада. Паводле афіцыйнай інфармацыі, былы супрацоўнік міліцыі ў жніўні 2016 года атрымаў 250 долараў ЗША і 135 еўра ад жыхаркі Гродна, у верасні патрабаваў ад іншай дзяўчыны яшчэ 400 долараў ЗША за непрыцягненне да адказнасці за размяшчэнне ў інтэрнэце парнаграфічных матэрыялаў.
«Перад затрыманнем гэты чалавек зрабіў нядобры каментар і падаў яго СМІ. Але нам яшчэ раней стала вядома аб тым, што ён вымагаў хабар з жанчын, якія нібыта распаўсюджвалі парнаграфію ў сетцы інтэрнэт. Першапачаткова было прынята рашэнне аб адмове крымінальнай справы. Але ў далейшым з’явілася яшчэ адна жанчына, якая паведаміла міліцыі, што і яна з’яўляецца ахвярай вымагальніцтва. І па навых адкрыўшыхся абставінах была праведзена праверка і ў дачыненьні да ўжо былога супрацоўніка была ўзбуджана крымінальная справа. Чалавек затрыманы, вядзецца следства і я ўпэўнены што будзе рэальны тэрмін, сумненняў у гэтым няма».
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 дзень быў у ШІЗА - ён непакоіцца пра сваё здароўе. Гродзенца…
Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны…
Заснавальніца брэнду адзення Krikate Кацярына Карлацяну распавяла, што на пачатку снежня ў Гродне адкрыецца прастора…
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram.…
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…