Фота: poranny.pl
У Беластоку ў межах дэкамунізацыі змянілі назвы 10 вуліц. Апошняй застаецца вуліцы Жымоўскага. Жыхары вырашылі, каб яе назвалі ў гонар святога Юрыя, але дэпутаты гарадскога савету хацелі б, каб яна называлася вуліцай Тадэвуша Ясіньскага — героя абароны Гродна ў верасні 1939 года.
У анкетах жыхары Беластока далі перавагу св. Юрыю (św. Jerzemu). У яго гонар названы касцёл і царква ў гэтым раёне. Ясіньскі заняў другое месца, але ў яго шмат прыхільнікаў сярод правых, якія зараз пры ўладзе. Таму дэпутаты гарадскога савета ад кіруючай партыі PiS прапануюць, каб сённяшнюю вуліцу Жымоўскага падзяліць на дзве: адну назваць імем святога, другую — імем 13-гадовага абаронцы Гродна. Рашэнне па гэтай справе можа быць прынята ў сакавіку.
На сайце газеты Kurier Poranny ў апытанні чытачоў 85% прагаласавала супраць падзелу вуліцы на дзве новыя.
Ад 2 верасня 2016 года ў Польшчы забароненая прапаганда камунізму і іншых таталітарызмаў, у тым ліку праз назвы вуліц і аб’ектаў. Менавіта таму па ўсёй краіне прыйшлося змяняць назвы вуліц, што засталіся яшчэ з часоў камунізму. Вуліцы павінны змяніць назвы да 2 верасня 2017 года.
Раней, пачынаючы з 1989 года, у Беластоку «дэкамунізавалі» ўжо 27 назваў вуліц: зніклі вуліцы Дзяржынскага, Гагарына, Гамулкі, Леніна, 27 ліпеня і іншыя.
У Польшчы іменем Ясіньскага названы вуліцы ў Сахачаве, Кэндзежыне-Козьле і Вроцлаве. У 2009 годзе прэзідэнт Лех Качыньскі адзначыў хлопчыка пасмяротна Камандорскім Крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы. Гэта трэці па значнасці ордэн у Польшчы — пасля Ордэна Белага Арла і Virtuti Militari.
У Беластоку недалёка ад вуліцы Жымоўскага ўжо ёсць вуліца з падобнай назвай — Гродзенскіх Арлянятаў (Oląt Grodzieńskich), то бок дзяцей і моладзі, якія аддалі жыццё, змагаючыся з савецкім агрэсарам у верасні 1939 года.
Змена шыльдаў на 11 вуліцах каштуе каля 15 тыс. злотых (3,5 тыс. еўра). Часткова гэтыя кошты будуць аплочаныя самімі жыхарамі, часткова — гарадскім бюджэтам. Пры гэтым няма неабходнасці змяняць ніякіх дакументаў - яны будуць дзейсныя і са старым адрэсамі да канца тэрміну дзеяння.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…