Гродна можа стаць другім горадам у Беларусі пасля Мінска, дзе адкрыецца рэстаран хуткага харчавання Burger King. Ужо вясной ён павінен адкрыцца ў самым цэнтры горада, на вуліцы Савецкай, на месцы былой ювелірнай крамы і залы гульнявых аўтаматаў.
Рэстараны сеткі Burger King у Беларусі пакуль ёсць толькі ў Мінску. У 2016 годзе кампанія заяўляла, што плануе пашыраць сетку на рэгіёны. Гродна можа стаць чарговым горадам, але афіцыйнай інфармацыі ад кампаніі яшчэ няма.
Не мае дакладнай інфармацыі i аддзел гандлю гродзенскага гарвыканкама. Аднак там пацвердзілі, што кампанія сапраўды раней шукала сабе памяшканне ў Гродне.
Адзіныя, хто пацвердзіў інфармацыю аб з’яўленні чарговага фаст-фуда ў Гродне, гэта будаўнікі, якія цяпер працуюць у паскораным рэжыме. Плошча аб’екта, дзе яны працуюць, складае каля 300 кв.м.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…