Служба занятасці ў Гродне павялічыла час працы

Гарадская служба занятасці ўвяла дадатковы час для кансультавання па пытаннях рэгістрацыі і працаўладкавання. Маніторынг зваротаў гараджан паказаў, што асабліва шмат жадаючых зарэгістравацца прыходзіць у першай палове дня, а ў другой палове колькасць зваротаў значна ніжэй. Цяпер цэнтр занятасці працуе з 7.00, піша grodnonews.by.

Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне акцэнтуе ўвагу наведвальнікаў, што зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага можна на працягу ўсяго працоўнага дня.

[irp posts="10 520″ name="Каб зарэгістравацца ў цэнтры занятасці гродзенцы займаюць чаргу з 4 раніцы"]

— Больш за тое, для зручнасці гродзенцаў у гарадской службе занятасці ўведзены дадатковы час для кансультавання па пытаннях рэгістрацыі і працаўладкавання, — распавяла начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарвыканкама Лілія Санюкевіч.

У працоўныя дні зрабіць гэта можна, пачынаючы з 07.00, акрамя гэтага праца не спыняецца і ў абедзенны час — з 13.00 да 14.00. Пракансультавацца можна і па суботах з 08.00 да 13.00.

— У гараджан ёсць магчымасць і самастойна азнаёміцца з пералікам вакантных працоўных месцаў - на сайце гарвыканкама, у агульнарэспубліканскім банку вакансій, на маніторах, размешчаных у службе занятасці, атрымаць індывідуальную кансультацыю, — рэзюмавала субяседніца.

Падзяліцца
Меткі: праца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025