Унікальны музей з’явіцца ў найбольш захаваўшымся форце Гродзенскай крэпасці, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.
У рэгіёне пачалі працу па музеефiкацыi фартоў Гродзенскай крэпасці з уключэннем іх у турыстычныя маршруты. Максімальную цікавасць турыстаў выклікаюць сёння другое і чацвёртае фартыфікацыйныя збудаванні. Форт № 4 стане музеем, яго амаль не закранулі разбурэнні. На прыкладзе гэтага ўмацавання можна разгледзець прыклады капітальных збудаванняў Гродзенскай крэпасці, што і прапануюць турыстам. Форт № 2 па дарозе на Аўгустоўскі канал таксама добра захаваўся, яго ўключаць у экскурсіі з правядзеннем культурнай, тэатралізаванай праграм. Іх распрацоўвае Гродзенскі райвыканкам.
Астатнія фарты захаваліся ў меншай ступені, тым не менш, іх можна сустрэць, падарожнічаючы па Гродзенскім раёне. «Гэтыя аб’екты неабходна давесці да ладу, закансерваваць і пазначыць суправаджальнай інфармацыяй на спецыяльных шчытах. Усе фарты можна дэманстраваць, напрыклад, удзельнікам тэматычных экскурсій на ваенна-патрыятычную тэматыку», — лічыць Алена Клімовіч.
Гродзенская крэпасць — сістэма ўмацаванняў вакол Гродна, функцыянавала як фартовая крэпасць Расійскай Імперыі, Германскай імперыі і Польскай Рэспублікі. Крэпасць складалася з вялікай колькасці фартыфікацыйных умацаванняў, цэнтральнае месца сярод якіх займалі фарты. Фарты Гродзенскай крэпасці акружалі горад Гродна з усіх бакоў, знаходзячыся на адлегласці каля 10 км ад яго.
Захаваўшыяся да нашых дзён земляныя фарты былі ўзведзены ў 1887−1889 гадах. Гэтыя будынкі з’яўляюцца славутасцямі Гродзенскага раёна, архітэктурнымі помнікамі і ўзорамі фартыфікацыйнага мастацтва ХIХ стагоддзя. Большасць іншых фартоў Гродзенскай крэпасці так і не былі дабудаваныя да пачатку Першай сусветнай вайны. Больш за тое, падчас той вайны, яны часта былі ўзарваныя адступаючымі войскамі, таму на дадзены момант фактычна страчаны. Побач з некаторымі з фартоў размешчаны брацкія магілы салдат Першай сусветнай. Ёсць таксама помнікі, прысвечаныя падзеям Другой сусветнай вайны.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…