Горад

Раскажы пра свой горад і выйграй сустрэчу з BRUTTO

Да старту тура BRUTTO па Беларусі засталося менш за два тыдні. Музыкі прадставяць праграму «Double Hot», у якую ўвайшлі лепшыя трэкі BRUTTO з альбомаў «Родны край» і «Underdog», а таксама залатыя хіты «Ляпісаў» за апошнія 10 гадоў. Першымі пачуць бранябойныя хіты BRUTTO змогуць прыхільнікі ў Баранавічах, а завершыцца тур вялікім канцэртам на Мінск-Арэне 8 сакавіка.

BRUTTO любяць Беларусь і ганарацца краінай у якой выраслі і дасягнулі поспеху. Аб любові да радзімы музыкі спяваюць у песнях, часта кажуць у інтэрв'ю. У кожнага горада свая гісторыя: свае перамогі і паразы, любімыя гараджанамі і турыстамі месцы. BRUTTO хочуць даведацца гэтыя гісторыі, таму абвяшчаюць конкурс: запішы відэа да 1 хвіліны і раскажы, што павінны ўбачыць Сяргей Міхалок і BRUTTO ў тваім горадзе!

[irp posts="10 054″ name="Brutto падарылі Navi ўнікальную гітару ад гродзенскага майстра Андрэя Кібіня"]

Крэатыў і ваша творчасць вітаецца. Гатовую працу апублікуйце ў сацыяльных сетках з хэштэгамі: #BRUTTOвмоемгороде #турBRUTTOпоБеларуси. І не забудзьцеся пазначыць свой горад! У кожным горадзе тура арганізатары сумесна з групай выберуць 10 шчасліўчыкаў, якія трапяць на meet & greet з BRUTTO і Сяргеем Міхалком, а таксама стануць уладальнікамі афіцыйнага мерч BRUTTO.

Тэрміны правядзення конкурсу: 1 лютага — 6 сакавіка. Першыя пераможцы будуць названыя ўжо 9 лютага.

У верасні праекту BRUTTO споўнілася 2 гады. З першых дзён музыканты гучна і ўпэўнена заявілі пра сябе і не абдурылі чаканняў фанатаў па ўсім свеце. За гэтыя 2 гады BRUTTO выпусцілі 2 студыйных альбома — Underdog і «Родны край», знялі 17 кліпаў, прадставілі 2 lyric-video, праехалі 2 вялікіх тура па Украіне ў падтрымку альбомаў «Underdog» і «Родны край», кожны з якіх прайшоў з аншлагам у 30 гарадах. За гэты час BRUTTO былі хэдлайнерамі ўсіх найбуйнейшых фестываляў Украіны (Z-Games, Фестываль ZАХІД, файн Місто, Бандэрштат, Схід-Рок, Respublica, PORTO FRANKO GOGOL FEST, Atlas Weekend і інш.) І ўдзельнікамі фестываляў у Літве, Польшчы, Латвіі, Малдове і Вялікабрытаніі.

10 лютага — Баранавічы
11 лютага — Брэст
12 лютага — Гродна
15 лютага — Бабруйск
16 лютага — Салігорск
3 марта — Віцебск
8 сакавіка — Мінск

Кошт квіткоў: ад 32 да 55 рублёў, танцпол — 40 руб.
Кошт квіткоў у Менску: ад 30 да 60 рублёў, фан-зона — 60 рублёў, танцпляц — 40 рублёў

Квіткі можна набыць на сайце allstars.by, ля білетных аператараў, а таксама ў касах вашага горада.

Даведкі па тэлефонах: +375 29 763 11 11, +375 29 650 11 3

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025