Гродзенскі шынамантаж пачаў рабіць зніжкі для «дармаедаў», якія пакажуць «ліст шчасця»

Уладальнік аднаго з шынамантажоў, што працуе на завулку Дзяржынскага ў Гродне, дае 20% зніжку на паслугі ўсім, хто прад’явіць «ліст шчасця"з падатковай.

«Мы ўсё бачым і разумеем, але з-за нашых законаў па сутнасці адкрыта апратэставаць гэта мы не можам. Наша акцыя хоць і трохі з гумарам, але як камусьці сапраўды можа дапамагчы захаваць бюджэт», — распавёў уладальнік шынамантажу Павел.


Дэкрэт прэзідэнта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» абавязвае грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якiя пастаянна жывуць у Беларусі, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш 183 каляндарных дзён у мінулым годзе, заплаціць збор у памеры 20 базавых велічынь.

Падатковыя інспекцыі ўжо выслалі патэнцыйным «дармаедам» больш за 240 тысяч «лістоў шчасця».

Падзяліцца
Меткі: аўто

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025