Трубу з аміякам на «Азоце» пашкодзіў грузавік старонняй арганізацыі, а выратавальнікі стварылі водную завесу, каб асадзіць небяспечнае рэчыва. Прэс-служба МНС паведаміла пра падрабязнасці ліквідацыі аварыі на прадпрыемстве 31 студзеня.
[irp posts="10 480″ name="На Азоце" грузавік парушыў трубаправод з аміякам"]
31 студзеня ў 17.25 у МНС паступіла паведамленне аб тым, што прыбыўшы пад загрузку прадукцыі грузавы аўтамабіль іншай арганізацыі, рухаючыся па тэрыторыі «Гродна Азот» пад забараняльны знак па вышыні, пашкодзіў трубаправод, па якім падаецца вадкі аміяк з цэха аміяк-3 у межцэхавыя камунікацыі.
Неадкладна былі прыняты меры па лакалізацыі і ліквідацыі інцыдэнту. Работнікі прадпрыемства аператыўна адключылі трубаправод запорной арматурай.
Работнікі МНС стварылі завесу з вады, і на працягу паўгадзіны асаджалі аміяк вадой з лафетных ствалоў і перфараваных рукавоў.
Пацярпелых няма. Пагрозы жыццю і здароўю людзей на прадпрыемстве і жыхароў горада не адбылося. Аналіз паветра праводзіўся ў пастаянным рэжыме — перавышэнняў дапушчальнай канцэнтрацыі аміяку не выяўлена.
Рабочая група, у склад якой уваходзяць спецыялісты прадпрыемства, РАУС, МНС, следчага камітэта і судовых экспертыз ўстанаўлівае акалічнасці здарэння.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…