Каля 160 удзельнікаў з 6 краін Еўропы прымаюць удзел у адкрытым першынстве Гродна па плаванні ў катэгорыі «Мастэрс». Спаборніцтвы праходзяць 28−29 студзеня ў гродзенскім «Аквацэнтры».
Гродна ўжо 7-ы раз праводзіць адкрытае першынства ў катэгорыі «Мастэрс». Сёлета на аматарскія спаборніцтвы было пададзена больш за ўсё заявак — звыш 160. Прыехалі плаўцы з усёй Беларусі, а таксама з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і Латвіі.
«Мастэрс» — гэта ўзроставая катэгорыя, якая прадугледжвае ўдзел плаўцоў ад 25 гадоў і вышэй. У гэтым годзе самым узроставым удзельнікам стаў прадстаўнік Расіі, яму 83 гады.
«Напрамак нашых спаборніцтваў - развіццё здаровага ладу жыцця. З 2011 года мы запрашаем плаўцоў і праводзім спаборніцтвы. Першы раз было 46 удзельнікаў, зараз ужо больш за 160. Нашы спаборнiцтвы маюць статус аматарскіх, але ўдзельнічае шмат былых прафесійных спартсменаў», — распавяла галоўны суддзя спаборніцтваў Ірына Ларычава.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…