Фота: Ян Лялевіч
Блышыны рынак збіраюцца арганізаваць у цэнтры Гродна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гродзенскім гарвыканкаме.
«У Гродне нямала людзей, якія захапляюцца калекцыянаваннем, многія валодаюць цікавымі зборамі, якімі гатовы падзяліцца з жыхарамі горада. Таму вырашана вылучыць адзінае месца, дзе гродзенскія калекцыянеры змогуць пастаянна ладзіць выставы і дэманстрацыі, а таксама выстаўляць на продаж вырабы са сваіх збораў, антыкварыят «, — паведаміла намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша.
[irp posts="9111″ name="Клуб калекцыянераў вярнуўся ў цэнтр горада і плануе ладзіць кірмашы на Замкавай"]
Папярэдне ў якасці такой універсальнай пляцоўкі для калекцыянераў абраны Палац культуры тэкстыльшчыкаў на плошчы Савецкай, дзе мяркуецца развіваць і прапагандаваць калекцыянаванне. У цёплы час года ў скверы каля ДК хочуць праводзіць гандаль па прынцыпе блышыных рынкаў, якія ёсць у многіх еўрапейскіх гарадах. З іншага боку з’явяцца таксама гандлёвыя рады рамеснікаў.
«Палац культуры і тэрыторыя вакол яго знаходзіцца ў цэнтры пешаходных турыстычных маршрутаў па гістарычным Гродна. Такім чынам, пазнаёміцца з калекцыямі гродзенцаў і вырабамі народных майстроў змогуць шматлікія турысты», — патлумачыла намеснік старшыні гарвыканкама.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…