Пасля публікацыі матэрыяла аб тым, што музей Януша Парулiса мае сур’ёзныя праблемы, гродзенцы i не толькi дапамаглі калекцыянеру грашыма, якіх хапiла на арэнду i нават на будучае добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.
У студзені, да 25 чысла, калі з’явілася публікацыя Hrodna.life, з наведвальнікаў у Януша было толькі тры чалавекі. Але ўжо на наступны дзень у музей прыйшлі людзі.
«Дзякуй вялікі людзям за клопат і за добрае стаўленне да мяне і маёй справы. На наступны дзень пасля публікацыі да мяне прыйшлі не толькі наведвальнікі, але і людзі, якія ахвяравалі грошы на музей. Грошай хапіла аплаціць арэнду і яшчэ засталося на ўпарадкаванне тэрыторыі. Дапамаглі мне: гродзенскі музыка, архітэктар і маладая дзяўчына з Мінска. Вельмi ўдзячны ўсім», — сказаў Януш.
Калекцыянер чакае ў сябе зацікаўленых людзей — валанцёраў. За аказанне дапамогі ў музеі, ён гатовы бясплатна правесці падрабязную экскурсію. Зараз ён мае патрэбу ў першую чаргу ў зваршчыках і сталярах.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…