Першыя ў Гродне гібрыдныя тралейбусы, якія дзякуючы акумулятарам могуць ехаць без кантактнай сеткі, былі афіцыйна прадстаўленыя журналістам і кіраўніцтву горада ў сераду 25 студзеня.
Батарэі дазваляюць ім праязджаць 13 кіламетраў без падключэння да кантактнай сеткі. Гэта дасць магчымасць, напрыклад, аб’ехаць затор на дарозе, альбо праехаць там, дзе сеткі няма наогул.
Тралейбусы з 26 студзеня будуць працаваць на новым маршруце № 20, які злучыць Дзевятоўку і Вішнявец. Для новага транспарту адабралі 15 лепшых кiроўцаў тралейбуснага ўпраўлення.
Запусціць у Гродне бескантактавыя тралейбусы прапанаваў старшыня гарвыканкама Мечыславу Гою, ён жа суправаджаў ідэю да рэалізацыі.
«Горад развіваецца і за апошнія пяць гадоў ён павялічыўся амаль на 30 тысяч жыхароў. Развіваюцца мікрараёны, якія маюць патрэбу ў грамадскім транспарце. Першыя пяць новых тралейбусаў злучаць Дзевятоўку і Вішнявец. У далейшых планах пусціць такія тралейбусы ў цэнтральнай частцы горада, каб грамадскi транспарт не залежыў ад сетак. Дзякуючы гэтаму мы б змаглі пазбавіцца затораў у цэнтры. Мы рады, што такога кшталту тралейбусы з’явіліся першымі менавіта ў нашым горадзе. Тут і заслуга» Белкамунмаша", што паверылі ў нас".
У маі 2017 года ў Гродне плануюць адкрыць шасціпалосную дарогу да Альшанкі. Акурат там мае ў будучыні выкарыстоўвацца чарговая партыя бескантактавых тралейбусаў. Магчыма, будзе закуплены новы транспарт, а магчы — мадэрнізуюць старыя тралейбусы.
«Гэта гістарычная падзея. Гэта не проста першыя тралейбусы, гэта першы маршрут новага транспарту. Гэта цэлы шэраг пераваг, які атрымлівае тралейбусны рух не толькi Гродна, але і ўсёй Беларусі. Не дзіўна, што першыя такія тралейбусы пайшлі менавіта ў Гродне. Гэты горад заўсёды ў ліку першаадкрывальнікаў», — сказаў на прэзентацыі новага транспарту генеральны дырэктар «Белкамунмаша» Уладзімір Кароль.
На новы маршрут штодня будуць выходзіць чатыры новых тралейбусы, а пяты будзе ў рэзерве. Першы рэйс з пасажырамі новы транспарт здзейсніў пасля прэзентацыі.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…