Першы тралейбус выйдзе на маршрут №20 “Вішнявец-Дзевятоўка” 25 студзеня ў 14.00. Дзякуючы акумулятарам Toshiba ён зможа праязджаць да 15 км без падключэння да кантактнай сеткі, паведамілі ў Гродзенскім тралейбусным упраўленні.
Маршрут тралейбуса: Дзевятоўка – Аптэчны склад – вул. Брыкеля – СШ №28 – ЖЭС №19 – вул. Магістральная – гіпермаркет “Алмі” – ДАІ – праспект Румлёўскі – Румлёва – праспект Кляцкова – магазін “Ніка” – шаша Індурская – універсам “Вішнявец” – ЖЭС №20 – вул. Кабяка – вул. Хімікаў – Вішнявец.
Па дарозе тралейбус будзе праязджаць два ўчасткі без кантактнай сеткі.

У тэставым рэжыме новы тралейбус ужо выходзіць на маршрут. “Злавіць” яго ўдалося адной з нашых чытачак, Святлане Пінчук. “Рухавік працце ціха, як пчолка гудзе” – напісала дзяўчына на сваёй старонцы ў Facebook.




