Супрацоўнікам водаканала прыйшлося прыехаць на Савецкую вулiцу 21 студзеня. Ліквідаваць парыў трубы яны пачалі толькі вечарам, каб не перашкаджаць людзям.
«Заяўка аб праблеме на Савецкай паступіла бліжэй да вечара і мы прынялі рашэнне, што праводзіць там якія-небудзь работы будзем пасля 18:00, каб не перашкаджаць людзям. Бліжэйшае кафэ і жыхароў прылеглых дамоў мы папярэдзілі, што не будзе вады. Для карыстання пры неабходнасці прывезлі бочкі з вадой», — адзначыў майстар з Водаканала.
Рабочыя адзначаюць, што ў цэнтры горада яшчэ шмат старых «польскіх» труб, якія час ад часу дзесьцi нагадваюць пра сабе. Восенню частку трубаправода на Савецкай атрымалася замяніць, астатняе будзе змяняцца па меры неабходнасці.
Жыхары вуліцы і супрацоўнікi ўстаноў за апошні час да такіх праблем пачалі прывыкаць і запасаюцца вадой загадзя. Напрыклад, у кафэ «Семафор» набылi бойлер з вадой.
«Мы ставімся да дадзеных праблем вельмi адмоўна, ужо не першы раз нам адключаюць ваду з-за парыву трубы. Чым яны летам займаюцца, цяжка зразумець. Да такіх пазаштатных сітуацый мы ўжо гатовыя — маем запасны посуд і бойлеры з вадой. Але трэба нешта рабiць з гэтымi праблемамi», — адзначыла адмiнiстратар кафэ «Семафор».
Некаторыя жыхары вечарам сталі выходзіць на вуліцу і пытацца ў рабочых пра водазабеспячэнне ў кватэрах. У выніку жыхарам прыйшлося чакаць амаль да раніцы.
На наступны дзень на вуліцы ўжо працуюць супрацоўнікі Рэмаўтадора — укладваюць брукаванку. Але нават яны кажуць, што праблема з трубамі там сур’ёзная і што Водаконал неўзабаве вернецца на вулiцу.
З-за такіх парываў труб ўзнікаюць праблемы і са старой брукаванкай. За апошні час яе вельмі часта падымаюць, а пасля раўняюць не вельмі ўдала, ці ўвогуле кладуць новую.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…