Нягледзячы на плюсавую тэмпературу, дзясяткі гродзенцаў прыйшлі ў суботу 21 студзеня на снежную горку ZimaCity, каб адзначыць Міжнародны дзень абдымкаў і прыняць удзел у масавым з’ездзе з горкі на надзіманых цюбах.
Абдымацца ў гродзенцаў атрымлівалася кепска, а вось з катаннем з горкі на бясплатных цюбах ўсё было лепей. Задавальненне ад катання атрымлівалі не толькі дзеці, але і дарослыя.
Кульмінацыяй стаў масавы з’езд з горкі. Больш за 30 гродзенцаў адначасова з’ехалі са снежнай вяршыні і пасля прыняліся абдымацца.
Руслан Кучмар з дзіцём на свята трапіў выпадкова: «Мы з дачкой прыйшлі ўпершыню на гэтую горку і нам вельмі спадабалася. Дзякуй арганiзатарам, мы трапілі акурат у самы пік і вельмі задаволеныя. Адчуванні невымоўныя, я нават успомніў дзяцінства».
Арганізатары падрыхтавалі для гараджан конкурсы, сярод іх перацягванне каната на цюбах, конкурс на самы далёкі з’езд, падыманне штангі ды іншае. Лепшыя атрымалі падарункі ад спонсараў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…