Валанцёры пошукава-выратаваўчага атрада «ЦентрСпас» 19 студзеня, шукаючы зніклага, выпадкова выявілі зусім іншага чалавека. З моцным пераахаладжэннем ён знаходзіўся ў калектарнай трубе.
Як паведамляе афіцыйная група «ЦентрСпас», валанцёры вялi пошук у Румлёўскім лесе і прылеглай тэрыторыі. У рове ў раёне праспекта Купалы яны знайшлі змерзлага мужчыну. Ён правёў там каля чатырох гадзін.
Мужчына пасля сваркі ў сям'і пайшоў з дому і хаваўся ў калектарнай трубе. Валанцёры выклікалі брыгаду хуткай дапамогі, якая шпіталізавала мужчыну.
Самога ж зніклага Акудовіча С. Л. валанцёры не знайшлі, але пошукі працягваюцца.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…