Паліклініку і амбулаторыю адкрыюць у новых мікрараёнах Гродна ў 2017 годзе

Паліклініку і амбулаторыю ўвядуць у строй у Гродне ў 2017 годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой.

Паліклініка на 650 наведванняў у суткі будзе адкрыта ў спальным раёне Вішнявец да канца 2017 года. Раней будаўніцтва прыпынялася.

«Сёння паліклініка — аб’ект № 1 для горада. Гатоўнасць аб’екта каля 50%. Будаўнікі ўжо аднавілі працы. Фінансуецца будаўніцтва з абласной інвестыцыйнай праграмы», — адзначыў Мечыслаў Гой. Увядзенне паліклінікі дапаможа зняць шэраг праблем у вялікім і густанаселеным мікрараёне.

«Па лініі аховы здароўя ўзводзіцца яшчэ адзін аб’ект — у мікрараёне Альшанка. За сродкі горада будуецца амбулаторыя, да канца года будзе здадзена ў эксплуатацыю», — сказаў Мечыслаў Гой. Установа аховы здароўя зойме 1-й паверх жылога дома, па аналагічнай схеме раней у Альшанцы была пабудавана дзіцячая амбулаторыя.

Старшыня гарвыканкама падкрэсліў, што ў мікрараёне Альшанка, самым маладым у Гродне, працягваецца будаўніцтва двух дзіцячых садкоў. Пачата праектаванне школы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025