Відовішчныя гонкі на зімовых картах пройдуць у Гродне ў суботу, 21 студзеня. На пляцоўцы ля КБМ адбудуцца рэспубліканскія спаборніцтвы па зімовым картынгу «Зімовы Кубак Гродна».
Плануецца, што ў Гродна прыедзе каля 30 гоншчыкаў з Мінска, Магілёва і Брэста. Удзельнічаць у спаборніцтвах спартсмены будуць у трох класах:
«Е-MIНI» (4 такт да 160 см³, 2 такт да 85см3) — 7−12 гадоў
«Е-Юніёр» (4 такт да 270 см³, 2 такт да 125см3) — 12−16 гадоў
«Е» (4 такт да 390 см³, 2 такт да 250см3) з 16 гадоў.
Чэмпіён Беларусі па картынгу гродзенец Аляксандр Гедрэвіч распавёў Hrodna.life, што спаборніцтвы ў гэтым годзе будуць вельмі яркімі і запамінальнымі.
«Зімовы Кубак Гродна» праводзіцца ўжо другі раз. У 2014 годзе было відовішчна, была барацьба, рэзкія перавароты і сутыкненні. Гледачам такое падабалася і ў гэтым годзе, упэўнены, спадабаецца. У мінулым годзе Кубак праходзіў у Шчучыне, зараз ён вярнуўся ў Гродна".
Дарэчы, у дзень спаборніцтваў каля пляцоўкі для гледачоў і ўдзельнікаў будзе працаваць палявая кухня.
Уваход на спаборніцтвы бясплатны. Пачатак у 12.00.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…