Будаўнікі ўжо выстаўляюць агароджу і ў хуткім часе прывязуць бытоўку. Рэканструкцыі старога будынка па вул. Віленскай, 14 пачнецца ў бліжэйшы час. Уладальнікам аб’екта з’яўляецца «Кронаспан», які некалькі месяцаў таму выкупіў нерухомасць на аўкцыёне.
Рэканструкцыяй старога будынка будзе займацца гродзенская будаўнічая арганізацыя «Гроднагарбуд».
Як распавялі ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, праектную дакументацыю рэканструкцыі зрабіла мінская арганізацыя. У будынку плануецца размясціць адміністрацыйна-гандлёвы цэнтр.
Дом па адрасе Вiленская, 14 быў пабудаваны каля 1900 года ў стылi эклектыкі. Двухпавярховы неатынкаваны цагляны дом, дэкаратыўная аздоба якога сканцэнтравана на парадных фасадах будынка. Дэкаратыўным акцэнтам дома з’яўляецца пяты фасад утвораны замест кута на павароце вулiцы. Тут быў некалі парадны ўваваход, прыкрыты балконам-казырком. Будынак — прыклад цаглянага стылю з элементамi мадэрну.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…