Канцэрт гурта Brutto пройдзе ў Гродне 12 лютага, паведамляе афіша «Тут.бай». У праграму тура Double Hot ўвайшлі лепшыя трэкі Brutto з альбомаў «Родны край» і Underdog, а таксама залатыя хіты «Ляпісаў» за апошнія 10 гадоў.
Арганізатары тура паведамілі Hrodna.life, што канцэрт у Гродне пройдзе ў Лядовым палацы. Кошт квіткоў ад 32 да 55 рублёў, а на танцпол — 67 рублёў. Квіткі паступяць у продаж у бліжэйшы час у касах Лядовага палаца.