Гродзенец Вадзім Фралоў узняўся на самы высокі пункт Антарктыды з 4 на 5 студзеня 2017 году, піша s**boda.org. Гара Вінсан — апошняя з вяршыняў свету, якая не была скораная беларусамі.
Што беларусаў дагэтуль не было на вяршыні гары Вінсан (яе вышыня 4892 метры), С**бодзе пацвердзілі ў Беларускай федэрацыі альпінізму. На астатніх самых высокіх пунктах усіх кантынентаў беларусы ўжо адзначаліся.
«Украінцы былі, армяне былі… У Антарктыдзе — усе былі, акрамя беларусаў, — сказаў Вадзім Фралоў С**бодзе. — Трошкі крыўдна было за радзіму».
Фралоў займаецца альпінізмам другі год. Але ўжо паспеў скарыць дзве сусветныя вяршыні: Кіліманджара ў лютым 2016 году і Вінсан — тыдзень таму. У ягоных планах — узняцца на вяршыні ўсіх сямі кантынентаў свету. Ніводзін беларус пакуль не мае такога дасягнення.
«Самым складаным будзе Эверэст, — сказаў Фралоў. — Там пасля 8,5 тысячы метраў ідзеш па зоне смерці. Але гэта ў планах. Цяпер яшчэ адыходжу ад Антарктыды».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…