Два гады з годам адтэрміноўкі, а таксама 690 рублёў крымінальна-прававой кампенсацыі, падпіска аб нявыездзе ды канфіскацыя тэлефона. Такое рашэнне вынес суд Кастрычніцкага раёна Гродна 12 студзеня па справе Дыяны Сельванавай. Яе асудзілі за размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы Вконтакте карцінкі з элементамі парнаграфіі.
Таксама па рашэнні суда дзяўчына павінна будзе па першым жа патрабаванні з’яўляцца ў РАУС.
Прысудам дзяўчына шакаваная, але абскарджваць яго не бачыць сэнсу.
«Вядома, тэрмін я меншы чакала, але здзіўленая вельмі штрафам [насамрэч, гэта не штраф, а крымінальна-прававая кампенсацыя — рэд.]. Для мяне гэта вялікая сума, я не ведаю дзе буду браць такія грошы. Бо менавіта з-за гэтай сітуацыі я засталася без працы — мяне скарацілі. А гэтыя 690 рублёў трэба выплаціць за паўгода. Што тычыцца выезду за мяжу, то магу сказаць так — маё дзіця летам не паедзе на мора».
Дыяна праз журналістаў звярнулася да людзей і заклікала іх быць больш уважлівымі ў інтэрнэце. «Выдаляйце, чысціце альбомы і не давайце гэтым людзям зарабiць на вашых захаваных малюнках. А таксама будзьце ўважлівыя і ведайце што за вамі могуць сачыць. Бо ў маім выпадку гэта быў не звычайны маніторынг, а гэта я камусьці не дагадзiла».
Справа Дыяны атрымала грамадскі рэзананс не толькі ў Беларусі, але і Расіі. Як паведамляе дзяўчына, каля трыццаці розных выданняў сачылі за яе справай. Дыяна думае, што менавіта яе справа ў будучыні зможа паслужыць тым, каб беларускія ўлады пераглядзелi артыкул за захоўванне i распаўсюджванне парнаграфіi ў інтэрнэце. Дыяна лічыць, што людзі не павінны пакутаваць з-за нейкай адной карцінкі.
[irp posts="7784″ name=" Агідна-цынічная фіксацыя". У Гродне судзяць дзяўчыну за эратычнае фота з элементамі порна ў Вконтакте"]
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…