У чарговым туры чэмпіянату Беларусі па хакеі гродзенскі «Нёман» у сябе дома саступіў жлобінскаму «Металургу».
У Гродне каманды паказалі роўны хакей, але поспех 12 студзеня быў на баку гасцей. Спачатку ім у большасці атрымалася вылучыцца ў канцоўцы першага перыяду, а пасля ўтрымаць сваю перавагу аж да трэцяга.
Ужо ў апошняй дваццаціхвілінцы, а менавіта на 44-й хвіліне «Металург» здолеў павялічыць перавагу. «Нёман» адказаў праз пяць хвілін, зрабіла гэта гродзенская каманда ў большасцi, аўтар шайбы Пасют.
Каб выратаваць гульню, за хвіліну да канца асноўнага часу галоўны трэнер «Нёмана» здымае вратара і выпускае яшчэ аднаго нападніка, але гэта на жаль гаспадарам не дапамагло. За секунду да сірэны госці забілі сваю трэцюю шайбу і паставілі кропку ў матчы.
19.47 0: 1 — Кашкар (Філін, Бусiлка, — бол.)
44.34 0: 2 — Вергуноў (Шапавалаў, Самохін)
49.34 1: 2 — Пасют (Лакканен, Дарафееў, — бол.)
59.59 1:3 — Дашкоў (п.в.)
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў застаўся незадаволены гульнёй сваёй каманды.
«Суперніка віншую з перамогай. Бываюць такія матчы, калі нічога не атрымліваецца. Усё, што было запланавана, не выканалі, пачынаючы з першага перыяду. Проста ўсё ішло ў іншы бок, нічога не атрымлівалася — ні ў атацы, ні ў абароне. Дазвалялi суперніку ствараць моманты, таму будзем разбірацца, што адбылося. Ці то недаацэнка незразумелая, хоць папярэджвалі хлопцаў, што падобнага не павінна быць… Увогуле, не атрымалася. Бываюць такія гульні. Сёння вось менавіта так усё і выйшла».
Наступную гульню гродзенцы правядуць 15 студзеня ў Маладзечне, дзе сустрэнуцца з мясцовым «Дынама».
Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны…
Заснавальніца брэнду адзення Krikate Кацярына Карлацяну распавяла, што на пачатку снежня ў Гродне адкрыецца прастора…
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram.…
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…