Горад

Гарвыканкам абвясціў тэрміны грамадскага абмеркавання праекта забудовы ў раёне вуліц Каліноўскага — Вясновай

Гродзенскі гарвыканкам паведаміў аб правядзенні грамадскага абмеркавання па «Праекту дэтальнага планавання з эскізам забудовы і добраўпарадкавання тэрыторыі ў раёне вуліц Каліноўскага — Вясновай г. Гродна».

Зараз на гэтым участку знаходзіцца сядзібная забудова і дзве аўтастаянкі, што падлягаюць зносу, а таксама дзіцячы сад санаторнага тыпу на 144 месцы, які падлягае захаванню. Плошча участка для меркаванай планіроўкі ў чырвоных лініях складае 30 га. Абмеркаванне будзе праходзіць у перыяд з 17 студзеня да 10 лютага 2017 года.

Участак праектаванага мікрараёна знаходзіцца ў паўночна-заходнім жылым раёне горада і абмежаваны з поўначы існуючай шматпавярховай забудовай па вул. Каліноўскага, з захаду і поўдня — вул. Вясновай, далей -лесопарк Пышкі - гарадская зона адпачынку, з усходу — праектуемае падаўжэнне праспекта Будаўнікоў (на ўчастку ад вул. Каліноўскага да моста праз раку Нёман) і існуючая сядзібная забудова.

Праектам прапануецца квартальны схема забудовы, якая па сваёй структуры, маштабе і атмасферы будзе блізкая да існуючай, але будзе адказваць сучасным патрабаванням фарміравання жылога асяроддзя мікрараёна. Дадзеная планіровачная структура дазваляе стварыць ўнутры двароў прыватнае, абароненую ад шуму і выхлапаў магістральных вуліц, свабодную ад транспарту прастору з пляцоўкамі для гульняў і адпачынку.

У выніку плануецца пабудаваць больш за 145 тысяч квадратных метраў жылля ці 2284 кватэр.

У цэнтры мікрараёна прадугледжана будаўніцтва новага дзіцячага сада, аб’яднанага з пачатковай школай на 471 месца на і будаўніцтва сярэдняй школы з басейнам з боку Каложскага парку. Для сувязі з мікрараёнам прадугледжаны падземны пераход.

На скрыжаваннях магістральных вуліц прадугледжаны гандлёвыя аб’екты з падземнымі паркінгамі падвойнага выкарыстання.

Азнаёміцца з экспазіцыяй праекта можна з 17 студзеня 2017 года па 31 студзеня 2017 года з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 у працоўныя дні ва ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама па адрасу: пл. Тызенгаўза, 3, г. Гродна.

Падчас абмеркавання ад ўдзельнікаў прымаюцца заўвагі і прапановы. Іх можна дасылаць у пісьмовай або электроннай форме па наступных адрасах:

  • Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, пл. Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна;
  • Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, пл. Тызенгаўза, 3, 230 023, г. Гродна;
  • па электроннай пошце gorisp@gorod.grodno.by
  • праз сэрвіс «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкама.

Падвядзенне вынікаў грамадскага абмеркавання пройдзе на Гродзенскім абласным архітэктурна-горадабудаўнічым савеце. Інфармацыя аб выніках грамадскага абмеркавання будзе размешчана на афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкама і ў сродках масавай інфармацыі ў тэрмін да 25 лютага 2017 года.

Падзяліцца
Меткі: улады

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024