Старую цэглу, з якой выкладзеныя сцены ўсярэдзіне гандлёвага цэнтра OldCity, прывезлі ў час будаўніцтва адмыслова з Польшчы. Але адкуль дакладна яна паходзіць? Блогер Мечыслаў Супрон даследаваў клеймы на цэгле і высветліў, што прадукавалі яе яшчэ ў пачатку ХХ ст. — тады на нямецкіх землях, а сёння на тэрыторыі Польшчы. Да Гродна ад яе «месца нараджэння» — 400−600 км.
Вось што піша Мечыслаў:
Калі ўважліва прыглядзецца да чырвонай цаглянай кладкі гандлёвых радоў, у некаторых месцах можна заўважыць фірмовыя кляймы фабрыкі вытворцы цэглы. Найбольш частым узорам з’яўляецца надпіс «CADINEN» з выяваю замка над ім (або пад ім). Падобных мы заўважылі каля дваццаці.
Cadinen — былая нямецкая вёска, якая цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы (каля Эльблёнгу) і мае новую назву — Kadyny. У 1905 г. тут з’явілася мануфактура па вырабу цэглы, якая праіснавала да Другой сусветнай вайны. Самае важнае тое, што прадукцыя мануфактуры пастаўлялася на ўсю Германію. Апроч таго, мы заўважылі два надпісы «Tonwerk Kriewen». Kriewen (суч. Krzywin) — мястэчка ля Познаня, дзе ў 19-пач. і выраблялі падобную цэглу.
Яшчэ патрапілася з дзясятак цагелін з надпісам 2-Z.
Самыя рэдкія і цікавыя экземпляры, якіх мы знайшлі толькі два, былі выраблены ў Познані і яго ваколіцах.
Асаблівую цікавасць маюць цагліны з «аўтографамі», зробленых графітным алоўкам…
… і надпісы, нацарапаныя вострымі прадметамі.
Рэфлексія з вышэйсказанага наступная.
1) у нашай краіне, відаць, нашмат выгадней закупіць старую высокаякасную цэглу ў Польшчы, чым выкарыстоўваць мясцовую, не меншай якасці дарэчы. Штогод у Гродне разбіраюць па некалькі старых дамоў, выкідваючы на смецце тысячы і тысячы кубаметраў старой керамічнай цэглы, або, у лепшым выпадку, будаўнікі яе па просту «заганяюць». А між іншым, напрыклад, цэгла-пальчатка 18 ст. (таго ж флігелю архіерэйскага падворку, якую вывезлі ў невядомым кірунку пасля руйнавання гэтага будынку) на чорным рынку каштуе да 2 эўра (!) за штуку (багатыя людзі ахвотна набываюць яе для аздобы камінаў і сцен сваіх дарагіх кватэр).
2) чаму б падобную імпартную цэглу не выкарыстоўваць пры адбудове і рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры?
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…