У 13.00 4 студзеня на кальцы па праспекце Касманаўтаў тралейбус сутыкнуўся са снегаўборачнай машынай. Як паведаміў кіроўца тралейбуса, падчас ДТЗ ніхто з пасажыраў не пацярпеў.
Каб не затрымліваць рух па на кальцы, удзельнікі ДТЗ вырашылі раз’ехацца, зараз з імі працуе ДАІ.
Па iнфармацыi ДАІ, на ачыстку дарог ад снегу, які ў вялікай колькасці выпаў ноччу 4 студзеня, былі задзейнічаны ўсе дарожныя арганізацыі. На дарогах горада ў 4 гадзіны раніцы былі сфармаваныя калоны спецыяльнай тэхнікі, якія пад суправаджэннем аўтамабіляў ДАІ на працягу 3 гадзінаў чысцілі асноўныя вуліцы ад снегу. Такую ж працу праводзілі і на аўтадарозе М6. На іншых участках спецтэхніка працуе без суправаджэння.