У першы тыдзень 2017 года на тэрыторыі Гродзеншчыны чакаюцца снегапады і моцныя маразы. Атрад хуткага рэагавання Чырвонага Крыжа гатовы дапамагчы гродзенскім кіроўцам, якія трапяць у складаную сітуацыю на дарозе. Атрад стварыў у мабільным дадатку Zello канал «Автопомощь Гродно // Красный Крест», дзякуючы якому кіроўцы змогуць не толькі папрасіць аб дапамозе, але і самі аказваць яе.
Рэгіянальны каардынатар па першай дапамозе і рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі гродзенскага Чырвонага крыжа Валерый Краеўскі расказаў Hrodna.life, што такую дапамогу кіроўцам валанцёры будуць аказваць не першы раз. А вось запуск канала ў мабільным дадатку стаў сапраўднай навінкай гэтага года.
«З дапамогай дадатку гродзенскія кіроўцы змогуць дапамагаць адзін аднаму, калі апынуцца побач, знізіўшы нагрузку на валанцёраў Чырвонага Крыжа. Мы ж плануем аказваць дапамогу кіроўцам, якія будуць знаходзіцца на гарадскіх вуліцах, выездах з горада ці недалёка за горадам. Выязджаць на патруляванне валанцёры будуць пры найбольш неспрыяльных умовах надвор’я — моцным снегападзе, завеі або падзенні тэмпературы ніжэй — 15 °C. Маршруты распрацаваны з улікам вынікаў апытанняў гараджан».
Добраахвотнікі атрада, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку, змогуць правесці нескладаны рамонт аўтамабіля: дапамагчы завесці машыну, замяніць кола, адбуксіраваць няспраўнае аўто, таксама дапамагчы абагрэцца з дапамогай гарачай гарбаты і аказаць першую дапамогу.
Інструкцыя па ўсталёўцы прыкладання «Зелло»:
1. Заходзім на сайт праграмы zello.com (Play Маркет, Apple Store)
2. Спампоўваем праграму для iPhone, Android, Windows Phone, BlackBerry або ПК
3. Усталёўваем, запускаем. Рэгіструемся (у самой праграме) і запаўняем свой профіль.
4. У кантактах ёсць робат echo — пагаворыце з ім, наладзьце мікрафон.
5. Знаходзім канал «Автопомощь Гродно // Красный Крест» i падключаемся.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…