Гаспадары балкона, які ўпаў у Гродне напярэдадні новага года, разлічваюць на яго аднаўленне за кошт ЖЭС

У Гродне абрынуўся балкон у дзевяціпавярховіку, пабудаваным 30 гадоў таму. На шчасце, усё адбылося ноччу, а канструкцыя знаходзілася на першым паверсе. Пацярпелых няма.

Ірына Ведмідзь, жыхарка кватэры з балконам, які ўпаў, сказала «СБ Беларусь сегодня», што непасрэдна моманту падзення не заўважыла, яе разбудзіў настойлівы званок у дзверы ў 4 гадзіны раніцы:

— Адкрываць не стала: мала хто напярэдадні свята дзвярыма памыліўся? Але раз ужо паднялася, пайшла на кухню выпіць вады і ўбачыла, што за акном няма балкона. Шкленне вісіць, а падлогі і агароджы няма. Выклікалі ратавальнікаў і рамонтнікаў. Яны да 8 гадзін прыбралі з-пад нашых вокнаў ўсё смецце, знялі і вывезлі рамы.Прыязджалі работнікі раённай камунальнай службы. Сказалі, што мы самі вінаватыя: на балконе была выкладзеная падлогавая плітка, ён быў ашклёны. Маўляў, гэта занадта вялікая нагрузка.

Ірына запэўнівае: на балконе, акрамя аздаблення, не было цяжкіх рэчаў. Стаялі некалькі слоікаў з закаткамі, гусятніца і стары часопісны столік з парай табурэтак. Яна лічыць, што вінаватыя будаўнікі, якія зрабілі занадта далікатную канструкцыю, і разлічвае на аднаўленне балкона за кошт жыллёва-эксплуатацыйных службаў.

Эксперты павінны вызначыць дакладную прычыну абвальвання балкона. Спецыялісты МНС, якія былі на месцы здарэння, лічаць, што, хутчэй за ўсё, справа ў тым, што металічная арматура, што злучала балконную пліту са сцяной дома, праіржавела і не вытрымала нагрузкі.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025