Чытачы Аўтагродна паведамляюць, што ў розных месцах горада сустракаюць жанчыну з плакатам. Яна выходзіць да людзей з просьбай аб дапамозе: шукае сведкаў цяжкай аварыі, у якой загінуў яе сын.
Аварыя адбылася 3 чэрвеня 2016 года на скрыжаванні Кабяка — Індурская шаша, дзе дзяўчына на Mercedes збіла вадзіцеля скутэра. Той памёр. Вядома, што 22-гадовая дзяўчына за рулём Mercedes ехала з боку Паўднёвага рынку і паварочвала налева. Скутэрыст рухаўся з кальца Славінскага — Перамогі прама, калі яму не саступіў дарогу аўтамабіль. 32-гадовы кіроўца скутэра быў у шлеме, аднак ад атрыманых траўм ён памёр на месцы аварыі.
Бацькі загінулага шукаюць відавочцаў аварыі. Асабліва кіроўцу цёмнага красовера, відэарэгістратар якога запісаў здарэнне. Тады кіроўца вельмі спяшаўся і пакінуў свой нумар мінакам. Але інфармацыя пра мужчыну згубілася.
Калі вам што-небудзь вядома пра гэта ДТЗ, просім звязацца з маці загінулага хлопца: +375 29 58 11 088
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…