Навіны

Устанавіць помнік Баторыю ў Гродне гарадскія ўлады ў бліжэйшы час не плануюць

Гарвыканкам адказаў гродзенскаму блогеру Яўгену Аснарэўскаму на яго прапанову ўсталяваць помніка Стэфану Баторыю ў Гродне. Адказ прыйшоў блогеру 26 снежня. У ім адміністрацыя патлумачыла, што стварэнне і ўстаноўка помніка за сродкі гарадскога бюджэту ў бліжэйшы час не плануюцца.

Нагадаем, збіраць подпісы за тое каб гарадскія ўлады пасадзейнічалі ўстаноўцы ў Гродне помніка Баторыю, Яўген пачаў 8 снежня. На 26 снежня петыцыю на платформе change.org падпісалі больш за 1300 чалавек. Знайшліся і людзі, гатовыя ахвяраваць грошы на помнік каралю.

«Напэўна, мала хто чакаў станоўчага адказу. Наогул, я прапаноўваў кіраўніцтву горада даць адказ аб магчымасці ўстаноўкі, а не пытаўся ці ёсць на гэта грошы ў бюджэце. Адказалі, што грошай няма, але ж многія гатовыя ахвяраваць на помнік, трэба толькі дабро на ўстаноўку.

Тым не менш, лічу, што гэта быў важны прэцэдэнт. За помнік сабрана больш за 1300 подпісаў, людзі пісалі каментарыі на розных мовах. Неабыякавых аказалася вельмі шмат. Усім ім трэба сказаць дзякуй", — сказаў Яўген. Ён упэўнены, што аднойчы помнік Баторыю ў Гродне абавязкова з’явіцца.

Атрымаўшы адказ з гарвыканкаму, блогер хацеў бы даведацца меркаванне грамадскасці: ці варта працягваць дыскутаваць з адміністрацыяй на тэму помніка Баторыю.

Мэтай Яўгена было даведацца пра колькасць жадаючых убачыць у горадзе помнік каралю. Ён лічыць, што яе дасягнуў.

«Петыцыя атрымала вялікую падтрымку, быў нават сюжэт па тэлебачанні. Адміністрацыя горада пачула меркаванне, што помнік неабходны. Цяпер хацелася б даведацца, ці пагодзяцца ўлады на ўстаноўку, калі сродкі збяруць самі людзі».

Давыд Гарадзенскі будзе паміж замкамі, неўзабаве аб’явяць конкурс эскізаў

Зараз у гарвыканкаме разглядаюць устаноўку помніка Давыду Гарадзенскаму. У снежні на сайце гарвыканкама падвялi вынікі галасавання на гэту тэму: большасць удзельнікаў выказалася за пляцоўку паміж Старым і Новым замкамі. У пачатку студзеня мае быць аб’яўлены эскізны конкурс.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025