Пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гібб прыехала пазнаёмiцца з Гродна

Увечары 24 снежня ў Гродна ўпершыню з прыватным візітам прыехала пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гiбб. За час трохдзённай паездкі дыпламат плануе пазнаёміцца з горадам і яго славутасцямі.

Фіёна Гібб працуе ў у Беларусі ўжо 11 месяцаў, у Гродне яна ўпершыню. У першую чаргу пасол наведала лютэранскую кірху на Раство, таксама пабывала на святкаванні Ханукі ў сінагозе.

«Экскурсія па горадзе ў нас запланавана ў бліжэйшы час. Я паспела крыху паглядзець горад і ён мне вельмі спадабаўся. Гродна — вельмі прыгожае і гістарычнае месца. Да прыезду сюды я шмат чула пра яго. Чакаю з нецярпеннем экскурсіі па мясцовых славутасцях», — сказала пасол.

Дыпламат не плануе сустракацца з кіраўнікамі горада, яе мэта — знаёмства з Гродна. Фіёна Гібб адзначыла што маленькімі крокамі Беларусь становіцца больш даступнай краінай для жыхароў Вялікабрытаніі. А бязвізавы ўезд у Гродна і Аўгустоўскі канал гэтаму павінен спрыяць яшчэ больш.

«Я хачу верыць, што грамадзяне Вялікабрытаніі ў будучыні будуць наведваць Гродна і яго наваколле больш актыўна, бо з нядаўняга часу дзейнічае бязвізавы рэжым. На жаль, пакуль яшчэ мала жыхароў Каралеўства ведаюць, што з’явілася такая магчымасць. Беларускі пасол у Лондане і ўлады Беларусi павінны больш папулярызаваць сваю краіну і бязвізавы ўезд, тады паток турыстаў павялічыцца. Пакуль жа ў Вялікабрытаніі вельмі мала людзей ведае пра Беларусь».

Фіёна Гібб родам з Шатландыі і з’яўляецца пратэстанткай. Пасля набажэнства на Каляды ў адзіным лютэранскай храме ў Беларусі дыпламат павіншавала гродзенцаў са святам. Пастар царквы Уладзімір Татарнікаў падарыў дыпламату маленькую карціну з выявай кірхі.


Хто такая Фіёна Гібб

Фіёна Гібб пачала працу ў МЗС Вялікабрытаніі ў 1990 годзе. Працавала ў Нямеччыне, Украіне, Самалі, Іраку, Емэне. Да прызначэння паслом у Беларусі займала пасаду намесніка кіраўніка аддзела МЗС па праектах у палітычных, культурных сферах і сферы бяспекі. Кіраўніком прадстаўніцтва Вялікабрытаніі ў Мінску была прызначаная ў ліпені 2015 года, у Беларусь прыбыла 24 студзеня, змяніўшы на пасадзе пасла Бруса Бакнэла, які кіраваў дыпмісіяй з ліпеня 2012 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025