Аплачваць мабільную сувязь, хатні інтэрнэт, тэлебачанне і растэрміноўку стала зручней. Плацёжныя тэрміналы ў Гродне пачынаюць абсталёўваць манетапрымачамі.

У снежні адным з першых у Гродне свае тэрміналы манетапрымачамi абсталяваў аператар сотавай сувязі МТС. Зараз іх тэрміналы прымаюць купюры новага і старога ўзору ды ўсе манеты наміналам ад 5 капеек.

2

Дагэтуль з-за адсутнасці прымача манет мінімальны плацёж, які людзі маглі здзейсніць, быў роўны 5 рублям (50 тысяч рублёў старымі). Такі спосаб аплаты быў вельмі нязручны, бо нярэдка трэба было заплаціць меншую суму.