Медыкі не здолелі выратаваць кіроўцу Volkswagen на польскіх нумарах, які ўвечары 23 снежня на вуліцы Белуша ўрэзаўся ў дрэва. Кіроўцам аўтамабіля быў ксёндз Тадэвуш Вышынскі, прафесар гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі.
Пасля ДТЗ ксёндз быў у вельмi цяжкiм стане. Яго супрацоўнікi МНС выцягнулі з разбітай машыны і перадалі хуткай дапамозе, але тыя выратаваць яго не паспелi.
Як паведамляе grodnensis.by Ксёндз Тадэвуш Вышынскі нарадзіўся
Святарскую паслугу ў Гродне распачаў у 1992 годзе. На працягу ўсіх гэтых гадоў выкладаў дагматычную тэалогію і спевы ў гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі. Удзельнічаў ў сходах Гродзенскай дыяцэзіі і мітраполіі Мінска-Магілёўскай, на якіх падрыхтоўваліся навуковыя і душпастырскія дапаможнікі, літургічныя кнігі.