Каля 17.00 у пятніцу 23 снежня на вуліцы Белуша адбылося сур’ёзнае ДТЗ з удзелам Volkswagen на польскіх нумарах. Мяркуецца, што кіроўцы за рулём стала дрэнна і ён пасля павароту выехаў з праезжай часткі і ўдарыў у дрэва.
На месца ДТЗ прыбылі супрацоўнікi МНС, якія выцягнулі пацярпелага з разбітай машыны і перадалі хуткай дапамозе. Стан кіроўцы ацэньваўся як вельмі цяжкі. Пазней ён памёр.
Як высветлілася, загінуўшы — ксёндз-прафесар Гродзенскай семінарыі Тадэвуш Вышынскі.