Адкрыццё «Каляднай выставы» гарадзенскага мастака, чальца Саюза Мастакоў Беларусі, Пятра Янушкевіча адбылося ў «Цэнтры гарадскога жыцця» 21 снежня.
Творца больш знаны ў краіне як манументаліст, аўтар вітражоў, мазаікі, пано. Гэтым разам Пётр Янушкевіч прадставіў гарадзенцам свой жывапіс — барвовы і па-каляднаму цёплы і ўтульны. Пабачыць выставу можна цягам месяца