Навіны

Харцэры даставілі Бэтлеемскі агонь у Гродна

Бэтлеемскі агонь у гродзенскі Фарны касцёл з польска-беларускай мяжы прывезлі 21 снежня. Ягонае ўрачыстае прывітанне адбылося падчас літургіі. Ужо больш за 30 гадоў агонь з Бэтлеема — сімвал супакою і міру — загараецца па ўсёй Еўропе. Беларусь прымае ўдзел у гэтай еўрапейскай акцыі ў 17 раз.

Згодна традыцыi Бэтлеемскае Святло міру ў Гродна даставілі харцэры. У галоўным касцёле горада яго прымаў гродзенскi біскуп Аляксандр Кашкевіч, якi папрасіў усіх вернiкаў занесці гэты агонь не толькі ў свае дамы, але таксама да людзей самотных, абцяжараных цярпеннем з прычыны хваробы або пажылога ўзросту.

Як адзначыў пробашч Фарнага касцёла Ян Кучынскі, па традыцыі прыём Бэтлеемскага агню прымае Гродна, як першы прыгранічны горад.

«Гэта ўжо ў 17-ы раз як агонь прыбывае да нас у Гродна. Агонь азначае радасць нараджэння Ісуса Хрыста, які і з’яўляецца Святлом мiру. Варта адзначыць, што гэты агонь запальваецца не нейкім чудатворным спосабам, а ён проста запальваецца ад лампадкі ў Гроце, дзе па паданню нарадзіўся Хрыстос. Пасля галоўнага запальвання, гэты агонь разыходзіцца па ўсёй Еўропе і ўсіх гарадах, у тым ліку прыходзіць і да нас «.

З 21 снежня ў Фарным касцёле можна будзе запаліць лампадку Бэтлеемскага агню і занесці да сябе дадому. Зрабіць гэта можна будзе штодня да 6 студзеня. Ужо пазней каталікі, як эстафету перададуць агонь гродзенскiм праваслаўным, так як у іх будзе пачынацца перыяд Каляд.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024