Фота: problr.by (фота мае ілюстрацыйны характар)
Гродзенскі кінарэжысёр-натураліст Максім Гармаш нядаўна выклаў у інтэрнэт відэа, дзе распавёў, як у лесе на ўскраіне горада сустрэў статак дзікоў. Многія, у тым ліку леснікі, не паверылі мужчыну. Каб даказаць сваю рацыю, Максім ізноў адправіўся ў лес, дзе чарговы раз наткнуўся на сляды дзікіх жывёл.
Назіранні за прыродай гродзенец вядзе ці не ўсё жыццё: пачалося ўсё калі яшчэ бацькі ў вазку вазілі яго ў лес. Зараз ён круглыя суткі, незалежна ад надвор’я і пары году, можа назіраць за прыродай, каб фіксаваць розныя змены. Апошнія змены Максім заўважыў у Грандзіцкім лесе. Калі раней дзікі там не затрымліваліся, то сёлета, відаць, вырашылі зімаваць бліжэй да людзей. А гэта небяспечна.
«На выходных я зноў пайшоў у тое ж месца, дзе сустрэў дзікоў. У маiм новым вiдэа паказана, што па стане на 10 снежня статак жывёл не проста стаяў, а актыўна перабіраўся і карміўся ў зоне адпачынку гродзенцаў. Сляды вялікіх дзікоў праходзяць па месцах, дзе ходзяць людзi, гуляюць дзеці i ездзяць веласіпедысты», — распавядае Максiм.
Ён адзначае, што дзікі з’явіліся ў межах Гродна па віне саміх жа гараджан, якія не прыбіралі ў лесе смецце пасля адпачынку і пікнікоў. Ім акурат харчаваліся жывёлы. Таксама дзікі маглі прыйсці ў горад, каб ратавацца ад адстрэлу. Да таго ж побач кукурузныя палі.
Максім кажа, што вырашыць праблему могуць гарадскiя службы — калі зоймуцца вывазам смецця, якога на ўскраінах Гродна назбіралася шмат.
«Я супраць адстрэлу жывёл, бо вінаватыя ва ўсім людзі. У гэтым лесе дзiкi ніколі не затрымліваліся і заўсёды сыходзілі да літоўскай мяжы. Жывёлы баяліся людзей і пазбягалі сустрэч, але ў гэтым годзе ўсё змянiлася. Людзi самі прыцягнулі дзiкоў пакінутым смеццем».
Вырашыць праблему можна, прыбіраючы пасля сябе, а таксама праз устаноўку яшчэ некалькіх кантэйнераў у месцах пікнікоў, кажа Максім. Ён лічыць, што гэта апраўдала сябе каля альтанак, бо там смецця амаль няма.
«Таксама можна ўсталяваць 2−3 відэапасткі - пакажу асабіста дзе ставіць. Можна спрасціць умовы ўступлення ў шэрагі грамадскіх інспектараў па ахове прыроды. Я раней быў такім інспектарам, некага нават у турму адправіў, але цяпер стаць такім інспектарам вельмі складана і няма ніякіх стымулаў».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…